Свірыд Любоў Іванаўна

Кіраўскі раён

БИОГРАФИЯ

Нарадзілася 14 чэрвеня 1918 года ў вёсцы Стаўпішчы Кіраўскага раёна. У 1936 годзе закончыла Бабруйскую школу акушэрак і працавала ў гэтай пасадзе ў Пілушскай бальніцы з 1936 па 1938 г., з 1938 па 1941 г. – у Грыбавецкім ФАПе Кіраўскага раёна.

З ліпеня 1942 па ліпень 1944 г. – партызанка 537-га ПА Кіраўскага раёна. Пасля вызвалення Беларусі ад ворага працавала акушэркай ў Асмалавіцкім ФАПе Клімавіцкага раёна. З 1949 г. і да выхаду на пенсію – акушэрка Кіраўскай райбальніцы. У гэтай пасадзе працавала яшчэ 12 гадоў пасля выхаду на пенсію.

Узнагароджана ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі.

ФОТО