Дземідава Марыя Васільеўна

Кіраўскі раён

БИОГРАФИЯ

Нарадзілася ў в. Шмакі Кіраўскага раёна. Семнадцацігадовай дзяўчынай паступіла ў Магілёўскую медыцынскую школу. Пасля заканчэння была накіравана ў Кіраўскую раённую бальніцу.

У 1942 годзе ўступае ў рады партызан, становіцца байцом ваенна-аператыўнай групы партызанскага атрада № 537. Прымала ўдзел у разгроме фашысцкіх гарнізонаў у в. Падсёлы і Чыгірынка. Выносіла параненых з поля бітвы.

Марыя Васільеўна ўзнагароджана медалямі «Партызану Вялікай Айчыннай вайны», «За баявыя заслугі», «За перамогу над Германіяй».

ФОТО